Прамысловы хімік-пенсіянер з Германіі пад нікам motohakone апублікаваў на фотахостынгу Flickr здымкі свайго аўтападарожжа з Берліна праз Польшчу і Савецкі Саюз у Фінляндыю ў ліпені 1973 года. На фотаздымках ёсць і Мінск.

Падчас свайго падарожжа мужчына наведаў Варшаву, Мінск, Смаленск, Маскву, Цвер (тады — Калінін), Вялікі Ноўгарад (тады — Ноўгарад), Санкт-Пецярбург (тады — Ленінград), Выбарг.
У Мінск ён прыехаў з Варшавы. І першая фатаграфія — гэта траса з пунктам дарожна-патрульнай службы — ДІБДР.
Таксама на здымках беларускай сталіцы ёсць Палац прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы, фантан у парку Янкі Купалы, помнік Янку Купалу, набярэжная Свіслачы.



