У ветклініку ў Маларыце прыйшоў кот і «паклікаў» дактароў да сваёй хворай сяброўкі. Відэа гэтага моманту апублікавалі на старонцы ветклінікі ў TikTok.
@super_vet_malorita Ветврач 📍Малорита #ветеринармалорита #ветклиника #помощь ♬ Lovely Piano — Evgeny
Жывёліна прыйшла да ветэрынараў і пачала адчайна мяўкаць і нібы клікаць кудысьці. Супрацоўнікі вырашылі пайсці за ёю.
Кот прывёў іх да коткі, якая ляжала ў кустах з траўмаванай лапай. Ветэрынары забралі пацыентку да сябе і пачалі лячэнне. Яны кажуць, што зрабілі максімум для яе хутчэйшага выздараўлення.
У фінале відэа выздаравелую котку «выпісалі з бальніцы», а на дварэ яе сустракаў той самы сябар-выратавальнік.
Пазней быў апублікаваны яшчэ адзін ролік, у якім паведамлялася, што ў коткі цяпер з’явіліся дом і сям’я, якая яе любіць.