Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  2. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  3. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  4. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  9. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  12. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  15. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  16. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  17. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  18. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  19. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
Читать по-русски


Салігарчанін Аляксандр Гойшык, вандроўнік і журналіст-фрылансер, далей падарожнічае па Азіі і дзеліцца назіраннямі і ўражаннямі з чытачамі «Люстэрка». У новай «серыі» — Лаос, краіна, дзе спалучаюцца кіраванне камуністычнага тыпу і будызм з яго традыцыямі. Сталіца хлопцу падалася не надта цікавай, але агулам паездка ўсё ж паказала нетыповыя рэчы і нават здзівіла і парадавала сустрэчамі з мясцовымі, якія бачылі і памятаюць Беларусь мінулага стагоддзя.

Александр Гойшик в Лаосе, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Аляксандр Гойшык у Лаосе, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка сустрэла мяне паўсюднымі „серпамолатамі“»

З Бангкока да самай мяжы з Лаосам я дабіраўся зручным начным цягніком за 30 даляраў. Пешкі перайсці ў суседнюю краіну нельга — толькі аўтобусам, білет каштуе 25 цэнтаў. На мяжы яшчэ трэба заплаціць за візу, якую ўклейваюць на месцы, гэта яшчэ 40 даляраў. Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка сустрэла мяне паўсюднымі «серпамолатамі» і партрэтамі сваіх «мудрых правадыроў», якія глядзелі з усіх білбордаў і нават лаоскіх кіпаў — мясцовай валюты. Моцная залева дадавала атмасферы краіны народнага шчасця.

В’енцьян, сталіца краіны, ляжыць на беразе Меконга — самай магутнай ракі Паўднёва-Усходняй Азіі, якая на вельмі доўгім адрэзку таксама з’яўляецца натуральнай мяжой паміж Лаосам і Тайландам. Ад КПП да горада (як хутка высветлілася, горадам гэта можна назваць толькі з вялікай нацяжкай) каля 30 км. У В’енцьяне мяне ўжо чакаў хост з каўчсёрфінгу — Лёша з Піцера, які з’ехаў з Расіі пасля абвяшчэння там мабілізацыі (21 верасня 2022 года. — Заўв. рэд.). Забягаючы наперад, скажу, што такіх рускіх, якія вымушана з’ехалі, каб не ўдзельнічаць у бязглуздай пуцінскай вайне, я сустракаў даволі шмат ва ўсім рэгіёне. Лёша анлайн працуе рэпетытарам, у В’етнаме пазнаёміўся з дзяўчынай з Лаоса і вырашыў сюды перабрацца на нейкі час. Яе сябры вельмі танна здавалі цэлую вілу з басейнам у прыгарадзе сталіцы, гэтую вілу мой хост арандаваў на пару месяцаў і прымаў там гасцей па каўчсёрфінгу. Сапраўднае лакшары!

Столица Лаоса Вьентьян, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Сталіца Лаоса В’енцьян, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Здарова! Ты з Беларусі? Заўтра сюды прыедзе яшчэ адзін беларускі падарожнік!» — прывітаў мяне Лёша. І тут я няслаба так здзівіўся і ўзрадаваўся: няўжо за два з паловай гады ў падарожжы я сустрэну трэцяга беларускага бэкпэкера (турыста, які падарожнічае з невялікімі выдаткамі і без дапамогі турфірмаў. — Заўв. рэд.)?! Пра першага, Сашу з Віцебска, я расказваў, калі быў у Куала-Лумпуры.

І сапраўды, на наступны дзень прыехаў Мікіта з Мінска, які ўжо год вандруе па Азіі. Калі ён расказваў сваю гісторыю, я разумеў, што недзе ўжо гэта чуў, але хто мне пра яго казаў, усё ніяк не мог прыгадаць. Пасля мазгавога штурму мы высветлілі, што Мікіта знаёмы з Сашам з Мінска — другім беларускім бэкпэкерам, які трапіўся на маім шляху. Такі вось маленькі беларускі свет — нават на іншым баку планеты можна сустрэць знаёмых сваіх знаёмых.

Триумфальная арка в столице Лаоса Вьентьян, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Трыумфальная арка ў сталіцы Лаоса В’енцьяне, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Разам мы выбраліся паглядзець В’енцьян, які, нягледзячы на мільён жыхароў, неяк зусім не выглядае як сталіца. Нібыта аб’ядналі некалькі вёсак, збудавалі парачку ўрадавых будынкаў, паставілі трыумфальную арку ў гонар барацьбітоў з французскім прыгнётам — і вуаля, вось вам сталіца Лаоса. Трохі будыйскіх храмаў, як і ўсюды ў рэгіёне. Некалькі музеяў і гандлёвых цэнтраў. І больш нічога асаблівага — самая абы-якая сталіца, напэўна, з усіх, што я наведаў.

Наш хост вельмі ўзрадаваўся, калі мы прапанавалі зрабіць дранікі. Да Мікіты прылятала яго сяброўка з Кітая, з якой яны планавалі разам выбрацца ў падарожжа па Лаосе, а ў Лёшы дзяўчына — лаоска. Так за нашым сталом сабралася невялікая інтэрнацыянальная кампанія, і ўсім вельмі спадабаліся беларускія дранікі. Асабліва ў захапленні былі дзяўчаты-азіяткі, якія такі прысмак каштавалі ўпершыню. Draniki connecting people!

«Не-не. Я лепш паеду аўтобусам, але гэтага сцізорыка вам не аддам!»

У мяне склалася ўражанне, што кітайцы скупілі ўвесь Лаос, як і суседнюю Камбоджу. Іх інвестыцыі відаць усюды, і ёсць адчуванне, што тут усё будуецца за кітайскія грошы. Напэўна, самы заўважны праект — хуткасная чыгунка ад кітайскай мяжы да В’енцьяна з перспектывай аб’яднання з тайскай чыгуначнай сеткай. Вядома ж, я не мог не скарыстацца магчымасцю яе пратэсціць. Тым больш што дарога са сталіцы ў Луангпхабанг — галоўны турыстычны кірунак Паўночнага Лаоса — аўтатранспартам займае каля васьмі гадзін па бясконцых серпанцінах, а на гэтым цягніку — усяго дзве. Білет каштуе каля 15 даляраў.

Але, як выявілася ўжо на вакзале В’енцьяна, гэта не самая вялікая праблема. Мала таго што кітайцы збудавалі яго вельмі далёка ад цэнтра горада, нават далей, чым аэрапорт, і дабрацца туды — той яшчэ квэст, бо з грамадскім транспартам у лаоскай сталіцы зусім бяда, дык яшчэ і на чыгунцы дзейнічаюць кітайскія нормы бяспекі, амаль як у аэрапорце: усе рэчы скануюць, з сабой у вагон нельга пранесці ніякі нож, нават маленькі складны, і дэзадарант аб’ёмам больш за 100 мл. А ў мяне з сабой быў невялікі швейцарскі сцізорык, з якім я праехаў некалькі дзясяткаў краін. Падарунак маіх польскіх сяброў, вельмі карысная ў дарозе рэч, з якой звязана шмат успамінаў. І вось мне заяўляюць, што з гэтым ножыкам нельга, і хочуць яго канфіскаваць. Не-не. Я лепш паеду аўтобусам, але гэтага сцізорыка вам не аддам!

Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Спрабую прабіцца да самага галоўнага, каб растлумачыць сітуацыю, але ён непахісны. Усё ўскладняецца тым, што па-ангельску, вядома ж, ніхто ні ў зуб. Тут я бачу, як мой цягнік ад’язджае, — усё, рыпацца няма сэнсу. Трэба ісці на аўтобус. І тут да мяне падыходзіць адзін з ахоўнікаў і паказвае на тэлефоне перакладзенае гугл-транслэйтам паведамленне: «Ты будзеш вяртацца ў В’енцьян? Можаш пакінуць у камеры захоўвання свой сцізорык і дэзадарант, а пасля забраць. Не хвалюйся, кладзі свае рэчы сюды, — і дае мне невялікі пластыкавы кантэйнер. — Зрабі фота, вось табе мой нумар тэлефона. Вернешся праз некалькі дзён — напішы мне. Калі не буду на змене, пакажаш маё фота і здымак сваіх рэчаў, табе іх аддадуць. Цяпер ідзі ў касу і абмяняй білет, наступны цягнік будзе праз гадзіну. З цябе мусяць узяць частку ад поўнай цаны праезду».

Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Аляксандр Гойшык з жыхарамі Лаоса, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«На світанку вуліцы запаўняюцца будыйскімі манахамі»

Я няслаба здзівіўся такому павароту падзеяў, аддаў свае рэчы, абмяняў білет і праз тры гадзіны быў у Луангпхабангу. Горад — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут месціцца мноства будыйскіх храмаў і палац колішняга караля Лаоса, якога пасля перамогі камуністаў у грамадзянскай вайне выслалі ў лагер у джунглях, дзе ён загінуў, адмовіўшыся пакідаць краіну. Назва Луангпхабанг у перакладзе з лаоскай мовы азначае «каралеўскі горад залатога Буды». Тут ёсць вельмі цікавая цырымонія — на світанку вуліцы запаўняюцца будыйскімі манахамі, якім мясцовыя жыхары і турысты падаюць міласціну — ежу, у асноўным рыс. Паводле тутэйшай традыцыі, кожны хлопчык мусіць пражыць у манастыры некалькі месяцаў. Каб неяк пракарміцца, усе вымушаныя збіраць такія вось ахвяраванні, бо, згодна з правіламі, будыйскія манахі не могуць працаваць — толькі засяроджвацца на духоўных практыках.

Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Будыйскія манахі. Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Вулічны гандаль. Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

За 25 кіламетраў уверх па Меконгу месцяцца знакамітыя Пячоры Паку, альбо Пячоры тысячы Будаў. Я загадзя даведаўся, адкуль і калі туды адплывае човен, а таксама колькі гэта мусіць каштаваць. Прыходжу раніцай на прычал — там ужо купка турыстаў і капітан лодкі. Вядома, у пазначаны час лодка не адплывае, бо капітан чакае яшчэ пасажыраў. Калі некаторыя турысты, якія ўжо купілі тур у сваім гатэлі, пачынаюць нервавацца, прапануе адплыць не чакаючы нікога, але гэта выйдзе ў два разы даражэй. Стандартныя разводы, мяне гэтым не падманеш. Спакойна сяджу чакаю, пакуль астатнія спрабуюць сварыцца з капітанам. Той рэзка іх абрывае, маўляў, у мяне вы нічога не куплялі, разбірайцеся са сваім гатэлем.

Пещеры тысячи Будд, Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Пячоры тысячы Будаў, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Будда-парк в окрестностях Вьентьяна, Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Буда-парк у ваколіцах В’енцьяна, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

І калі спачатку нас было каля дзесяці чалавек, то ў выніку «прафесійнай» камунікацыі капітана засталося усяго чацвёра — рэшта сышла, не захацеўшы чакаць ці даплачваць. Я, дзяўчына з Францыі і дзве цётачкі, з выгляду мясцовыя. Пачынаю разумець, што, магчыма, сёння мы ўжо нікуды не паплывём. Тут ужо цётачкі пачынаюць сварыцца на мясцовай мове. Аказваецца, яны з Тайланда, а тайская і лаоская мовы нібыта падобныя, як беларуская і ўкраінская. Яны нарэшце змаглі патлумачыць капітану, што чакаць не будуць, бо ўвечары ў іх самалёт у Бангкок, таму трэба адплываць цяпер. Не ведаю, якімі тэхнікамі НЛП яны валодаюць, але гэта падзейнічала. Капітан, вядома, бізнесовец ад Буды, нічога не скажаш: не хацеў адплываць з дзесяццю пасажырамі — цяпер плыве з чатырма. У выніку ўся экскурсія каштавала каля 8 даляраў.

Пячоры, безумоўна, цікавыя, там сапраўды тысячы статуяў Буды. Але мне нашмат больш цікавае было само падарожжа па Меконгу, калі бачыш маленечкія вёсачкі ўздоўж гэтай магутнай ракі, шматлікія будыйскія манастыры, рыбакоў і земляробаў, простае жыццё простых людзей. Зусім не той турыстычны Лаос, як у Луангпхабангу, з моднымі кавярнямі і дарагімі гатэлямі.

Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

У адрозненне ад Тайланда, які ніколі не каланізавалі, Лаос быў часткай Французскага Індакітая, разам з Камбоджай і В’етнамам. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў незалежнасць і стаў каралеўствам. Але праз некалькі гадоў пачалася грамадзянская вайна (таксама вядомая як Таемная вайна, доўжылася з 1960 да 1973 года. — Заўв. рэд.) паміж урадавымі войскамі, якіх падтрымлівалі ЗША і Паўднёвы В’етнам, і партызанамі-камуністамі, якіх падтрымлівалі СССР і Паўночны В’етнам. Тэрыторыю Лаоса падчас В’етнамскай вайны выкарыстоўвала армія камуністычнага В’етнама, якая перакідвала свае войскі на поўдзень. Каб гэтаму перашкодзіць, ЗША скідвалі на краіну сотні мільёнаў бомбаў (было выпушчана больш за 270 мільёнаў. — Заўв. рэд.), што нанесла ёй непапраўную шкоду.

Пасля перамогі Паўночнага Вьетнама Лаос таксама ўзяў курс на пабудову сацыялізму, была створаная Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, караля прымусілі адрачыся ад трона. Тысячы лаоскіх студэнтаў вучыліся ў савецкіх ВНУ. З распадам СССР краіна пачала праводзіць палітыку лібералізацыі і адкрытасці замежным інвестыцыям, былі нармалізаваныя стасункі з Тайландам і ЗША, адкрытыя філіялы міжнародных арганізацыяў. Адна з такіх займаецца ачысткай тэрыторыі ад неразарваных амерыканскіх бомбаў, якіх усё яшчэ каля 80 мільёнаў і ад якіх па-ранейшаму гінуць тысячы лаосцаў. Усё гэта робіцца за грошы ЗША і іх саюзнікаў.

Неразорвавшиеся авиабомбы в музее "Тайной войны", Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Неразарваныя авіябомбы ў музеі Таемнай вайны, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Неразорвавшиеся авиабомбы в музее "Тайной войны", Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Неразарваныя авіябомбы ў музеі Таемнай вайны, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Ну дык я ведаю гэты горад. Я ў Пінску вучылася ў 80-я, гэта ж блізка!»

У Луангпхабангу я вырашыў наведаць музей, прысвечаны той Таемнай вайне і сучаснай дзейнасці па ліквідацыі яе наступстваў. Шукаючы яго на Оrganic maps, (колішні maps.me, выдатны бясплатны gps-навігатар, які дапамагае мне ў падарожжах ужо шмат гадоў, асабліва прыемна, што гэта распрацоўка нашых беларускіх хлопцаў. Вельмі рэкамендую!), непадалёк пабачыў закладку ў навігатары, падпісаную па-руску «саўна 1 $ на ўвесь дзень, гарбата — бясплатна». Вядома, я не мог туды не завітаць!

Такое сабе месца для сваіх — як грамадская лазня ў Беларусі. Традыцыйная лаоская саўна з парай з розных зёлак, пасля халодны душ і гарачая гарбата (таксама на зёлках). Прыемнае месца для рэлаксу амаль задарма. Адзін з наведнікаў, які даволі няблага размаўляў па-ангельску, спытаў, адкуль я. Пачуўшы, што з Беларусі, ён нешта сказаў гаспадыні саўны — і яна на даволі добрай рускай пытае: адкуль з Беларусі? Я, зноў няслаба так здзіўлены, кажу, што з Салігорска. «Ну дык я ведаю гэты горад. Я ў Пінску вучылася ў 80-я, гэта ж там блізка!»

Александр Гойшик с хозяйкой бани, которая училась в БССР, Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Аляксандр Гойшык з гаспадыняй лазні. Жанчына вучылася ў БССР, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

І расказала мне пра свае цёплыя ўспаміны пра нашую краіну, пра добрых і ветлівых людзей, пра вельмі халодныя зімы, якія яна помніць дагэтуль. Кажа, што нават хацела прыехаць у Беларусь, наведаць месцы свайго студэнцтва, але спачатку кавід, пасля нешта чула пра пратэсты, а потым пачалася вайна ва Украіне. Таму цяпер гэтая жанчына не ведае, калі зможа да нас трапіць.

«Привет, товарищ! Я в Москве учился, в 86-м году приезжал в Минск на экскурсию. Мне там очень понравилось!» — далучаецца да нашай размовы яшчэ адзін мясцовы дзядзечка. Пасядзелі з імі троху, пагаварылі пра іх успаміны пра БССР — такая вось нечаканасць. Заўсёды прыемна чуць добрыя словы пра сваю радзіму, асабліва калі ты так далёка ад дома і не ведаеш, калі зможаш туды вярнуцца.

У гэты ж вечар хуткасным кітайскім цягніком я прыехаў у Ванг В’енг — яшчэ адно цікавае месца ў Лаосе паміж В’енцьянам і Луангпхабангам. Там мы дамовіліся сустрэцца з Мікітам і яго кітайскай сяброўкай. Арандавалі скутары (усё тыя ж 8 даляраў за суткі) і ганялі на ўсю моц да шматлікіх прыгожых пячор і гор навокал. На адну з вяршыняў мясцовыя ўмельцы нават неяк зацягнулі маленечкі аднамесны самалёт, седзячы ў якім, усе фоткаюцца з лаоскім сцягам на фоне неймаверна прыгожых краявідаў. Чаго толькі не зробіш, каб прывабіць турыстаў!

Александр Гойшик в окрестностях Ван-Вьенга, Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Аляксандр Гойшык у ваколіцах Ван-В'енга, Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«У аўтобусе замест сядзенняў — ляжанкі, нават удалося няблага выспацца»

Апошнім пунктам маёй лаоскай праграмы быў гарадок Паксэ на поўдні. Я вярнуўся цягніком у В’енцьян, забраў свае рэчы і сеў на начны спальны аўтобус. Упершыню ехаў такім. Там замест сядзенняў — ляжанкі, нават удалося няблага выспацца. Засяліўся ў гэстхаўс за 4 даляры са сняданкам, хацеў узяць у арэнду скутар, каб з’ездзіць у нацпарк непадалёк, але ўвесь час ліў дождж. Таму вырашыў застацца і проста адпачыць, а яшчэ напісаць чарговую серыю гэтага блога. Тут мне спатрэбіўся камп’ютарны клуб, бо свой старэнькі ноўтбук я аддаў дзяўчыне, каб яна забрала яго ў Гватэмалу, а мне каб не цягаць лішнія кілаграмы на сабе. Праўда, высветлілася, што такіх клубаў у гэтай глухмені няма, але ўладальнік хостэла дазволіў мне папрацаваць на сваім камп’ютары.

Ночной автобус со спальными местами в Лаосе, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Начны аўтобус са спальнымі месцамі ў Лаосе, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Пакуль пісаў, дождж скончыўся, і я з пачуццём выкананага абавязку выбраўся трохі прагуляцца. Тут да мяне падыходзіць нейкі мужычок яўна славянскага выгляду, па-ангельску пытае, адкуль я. Пачуўшы, што з Беларусі, кажа, што ён з Украіны, і вінавата просіць трохі грошай, маўляў, затрымліваюць пенсію і яму няма чаго есці. У мяне быў добры настрой, а таксама хацелася пачуць яго гісторыю, таму даў яму 10 даляраў. Хутчэй нават для сваёй кармы — можа, і мяне нехта выручыць у экстраннай сітуацыі. Той быў настолькі здзіўлены, што нават не ведаў, як мне аддзячыць. Мы пайшлі вячэраць, і ён пачаў расказваць пра сябе.

Лаос, сентябрь 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Лаос, верасень 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Нібыта ён падпалкоўнік украінскіх спецслужбаў, якога спрабавалі забіць праз тое, што вельмі шмат ведаў. Пасля нібыта завялі крымінальную справу і прымусілі з’ехаць з Украіны. Так ён апынуўся ў Тайландзе, дзе завязаў кантакты з мясцовымі спецслужбамі і пачаў займацца рознымі «мутнымі схемамі», у выніку чаго давялося ўцякаць і адтуль. З яго словаў, пазней гісторыя паўтарылася ў Камбоджы, і так ён апынуўся ў Лаосе, дзе жыве ціхім жыццём пенсіянера. Ён доўга расказваў гісторыі са сваёй бурнай маладосці, было відаць, што яму прыемна размаўляць па-ўкраінску. Я, вядома, разумеў, што далёка не ўсё з яго словаў — праўда, але паслухаць было цікава. Каго толькі не сустрэнеш у дарозе, далібог! Вельмі люблю такія моманты — яны напаўняюць падарожжы часам зусім нечаканымі зместамі.

Назаўтра рана раніцай я сеў на прамую маршрутку ў В’етнам. «Дасвідос, Лаос!» Сумняюся, што мы некалі пабачымся зноў. Цікавая, вядома, краіна, але, як на мяне, адной паездкі дастаткова. У наступнай серыі раскажу вам пра В’етнам, дзе мне вельмі нават спадабалася.