У Беларусі ўвялі падатковыя змяненні. Сярод іншага яны датычаць паведамленняў пра выплату збораў. Новаўвядзенні прадугледжаныя пастановай Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).

Сярод іншага чыноўнікі вызначылі формы некаторых падатковых дэкларацый — у тым ліку для падаходнага збору. Такое ж новаўвядзенне закранула і даведкі пра даходы, вылічаныя і ўтрыманыя сумы падаходнага падатку з фізічных асоб, а яшчэ — паведамляенні пра пераплаты грошай у дзяржбюджэт.
«Таксама пастановай зацверджаная інструкцыя парадку запаўнення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб і даведкі пра даходы, вылічаныя і ўтрыманыя сумы падаходнага падатку з фізічных асоб», — паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, паведамленне на выплату фізічнымі асобамі транспартнага падатку, а таксама збораў за зямлю і нерухомасць мусіць быць адзіным па ўсіх аб’ектах, якія ёсць у чалавека.
Але чыноўнікі прапісалі, што ў некаторых сітуацыях такое паведамленне можна зрабіць па адным канкрэтным аб’екце. Да прыкладу, калі гаворка пра збор за папярэднія падатковыя перыяды або «пры вызначэнні аб’ектаў падаткаабкладання, падатак па якіх раней не вылічаны». Яшчэ адна такая падстава — выяўленыя абставіны, праз якія разлічаная раней сума падатку мусіць быць адкарэктаваная.
Змяненні запрацавалі з 6 чэрвеня гэтага года.
Чытайце таксама