Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Абмен даляраў і зняцце наяўных па-новаму, увядзенне камісіі, удар па ўкладчыках. Банкі ўводзяць валютныя змяненні
  2. Ціханоўская расказала падрабязнасці пра пагрозы яе дзецям у кабінеце Ярмошынай у 2020 годзе
  3. До и после: ISW показал новые спутниковые снимки от Maxar атакованных российских авиабаз и проанализировал последние заявления Путина
  4. Вярнуўся ў краіну пасля 50-гадовай адсутнасці і жахнуўся ад убачанага. Гісторыя, бадай, самага эпатажнага беларускага палітыка
  5. На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Да навальніцаў, залеваў, граду і шквалістага ветру дадалася яшчэ адна «бяда»
  6. Усплыў пабочны эфект новаўвядзенняў па крэдытах на аўтамабілі Geely
  7. Што з чэргамі на мяжы пасля паведамленняў ДПК пра тое, што Польшча нібыта перастала пускаць аўтобусы?
  8. «Сам напрасіўся, выганяць не сталі». Навошта Лукашэнка лётаў у Кітай, дзе два дні чакаў сустрэчы з Сі Цзіньпінам
  9. Кочанова высказалась о соцподдержке населения государством. Рассказываем, о чем явно «забыла» упомянуть чиновница
  10. Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў
  11. «Прызнанне, што не гатовы мець справы з выбаршчыкамі». Ці можа Лукашэнка цалкам адмяніць прэзідэнцкія выбары?
  12. У ДПК заявілі, што Польшча «перастала прымаць аўтобусы» з Беларусі. У чатах пішуць, што іх усё ж прапускаюць, але «вельмі павольна»
Читать по-русски


/

Раніцай 3 чэрвеня расійскія войскі нанеслі ўдар па ўкраінскім горадзе Сумы. Мясцовыя ўлады паведамілі пра двух загінулых. Пазней колькасць ахвяр вырасла да трох. Пацярпелі 16 чалавек.

Асцярожна, некаторыя фота могуць шакаваць адчувальных людзей.

Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»

Паводле папярэдніх звестак, горад абстралялі з рэактыўных сістэм залпавага агню — было пяць траплянняў.

Адно з іх — па аўтамабілях, якія ехалі ў цэнтры горада.

Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»
Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»

«Каля 20 чалавек пацярпелі. Сярод параненых 17-гадовы падлетак. Таксама ёсць людзі ў цяжкім стане.

Два чалавекі, на жаль, загінулі. Спачуванні блізкім», — паведамілі ў ваеннай адміністрацыі рэгіёна.

Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»

Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях Украіны ўдакладніла, што загінулі тры чалавекі, яшчэ 16 пацярпелі.

У выніку траплянняў пашкоджаныя медыцынская ўстанова, аўтамабілі, шматпавярховы і тры прыватныя жылыя дамы, складскія пабудовы і гаражы.

Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»
Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў удар зверскім, адзначыўшы, што па цэнтры горада білі з рэактыўнай артылерыі.

«Вядома пра прынамсі адзін неразарваны снарад РСЗА. Гэты снарад прабіў сцяну пакоя звычайнай кватэры на 9 паверсе. Усё, што трэба ведаць пра рускае „жаданне“ скончыць гэтую вайну», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

«Відавочна, што без ціску свету, без рашучых крокаў Злучаных Штатаў, Еўропы і ўсіх, хто мае сілу ў свеце, Пуцін не пагодзіцца нават на спыненне агню», — дадаў ён.

Последствия российского удара по Сумам, Украина, 3 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал "Кордон.Медіа"
Наступствы расійскага ўдару па Сумах, Украіна, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Кордон.Медіа»

Нагадаем, украінскі горад Сумы знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад мяжы з Расіяй. Расійская армія рэгулярна абстрэльвае горад.

Уладзімір Зяленскі ў канцы траўня заявіў, што Расія збірае войскі на Сумскім напрамку, каб стварыць «буферную зону» глыбінёй 10 км, і ацаніў колькасць расійскай групоўкі, якая рыхтуецца да наступу, больш чым на 50 тысяч чалавек.