Указ пра павелічэнне пошлін на сталь і алюміній, імпартаваныя ў ЗША, падпісаў 3 чэрвеня прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Пошліны павялічаныя з 25% да 50% для ўсіх краін, акрамя Вялікабрытаніі. Для яе яны засталіся на ўзроўні 25%.
Указ уступіў у сілу апоўначы 4 чэрвеня паводле Вашынгтона (7.00 паводле мінскага часу).
У Белым доме адзначылі, што павышэнне пошлін — гэта мера барацьбы з «гандлёвымі практыкамі, якія падрываюць нацыянальную бяспеку», і скіраванае на «ўмацаванне сталеліцейнай і алюмініевай прамысловасці ЗША».
Павышэнне пошлін ужо выклікала незадаволенасць у блізкіх саюзнікаў ЗША, уключаючы Канаду і Еўропу, перадае The New York Times. Гэта таксама «сігнал трывогі» для вытворцаў аўтамабіляў, самалётаў, будаўнічых, нафтавых і іншых кампаній, якія залежаць ад куплі металаў.