Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  8. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Умер папа Франциск
  12. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  13. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  14. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  15. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


/

Кароткія тэрміны цяперашняй выбарчай кампаніі дадаюць у яе ход невялікую інтрыгу. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада, але на раніцу 30 кастрычніка ЦВК зарэгістраваў толькі адну (а яшчэ дзвюм адмовіў). Ганна Канапацкая і Алег Гайдукевіч наўпрост і ўскосна паведамлялі пра намеры вылучыць свае кандыдатуры, але дакументаў у ЦВК пакуль не падавалі. Можа, улады вырашылі пакінуць Аляксандра Лукашэнку на гэтых выбарах у адзіноце, нават без кандыдатаў-«спойлераў»? Мы вырашылі праверыць, ці былі ў беларускай гісторыі выпадкі, калі за два дні да заканчэння тэрміну ЦВК рэгістраваў толькі ініцыятыўную групу гэтага палітыка. І выявілі, што цяперашняя сітуацыя ўнікальная.

Александр Лукашенко принимает участие в голосовании на выборах президента Республики Беларусь. Шклов, 10 июля 1994 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у галасаванні на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шклоў, 10 ліпеня 1994 года. Фота: president.gov.by

Ужо пасля публікацыі гэтага матэрыялу стала вядома, што кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч усё ж падаў дакументы ў ЦВК для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы. Акрамя таго, заяўку падаў Аляксандр Хіжняк — старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Аднак сутнасці тэксту гэта не мяняе — рашэнне пра рэгістрацыю ці адмову яшчэ не прынятае камісіяй.

Выбары 1994 і 2001 гадоў

Звесткі пра дакладныя тэрміны рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты на першых двух у гісторыі Беларусі прэзідэнцкіх выбарах 1994 і 2001 года ўрыўкавыя. Вядома, што ў 1994 годзе рэгістрацыя праходзіла з 15 да 24 красавіка, і за гэты час выбарчая камісія зарэгістравала цэлых 19 ініцыятыўных груп. Адной групе ў рэгістрацыі адмовілі.

Заяўкі ад ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты на другіх прэзідэнцкіх выбарах прымаліся да 15 чэрвеня. Тады вылучыць свайго чалавека паспрабавалі 26 такіх груп, але ЦВК прапусціў на наступны этап прэзідэнцкай гонкі 22.

Вядома, што на момант заканчэння прыёму дакументаў у 2001 годзе 7 ініцыятыўных груп ужо былі зарэгістраваныя — у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі. Астатнія заявы разгледзелі 18 чэрвеня — то-бок пасля крайняга тэрміну падачы. Як вы зможаце зразумець з тэксту далей, гэта звычайная практыка — ЦВК часта даваў сабе некалькі дзён пасля заканчэння прыёму дакументаў на прыняцце фінальнага рашэння.

Выбары 2006 года

На трэціх прэзідэнцкіх выбарах ініцыятыўныя групы вылучаліся да 23 снежня 2005 года.

Мы не можам сцвярджаць, калі кожны з прэтэндэнтаў падаў свае заяўкі, аднак разгледжаныя яны былі адначасова — 27 снежня ЦВК зарэгістраваў восем ініцыятыўных груп.

Выбары 2010 года

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп на чацвёртых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі трэба было падаць да 24 верасня. Першую групу (ад патэнцыйнага кандыдата Віктара Цярэшчанкі) ЦВК зарэгістраваў 20 верасня.

На той момант Аляксандр Лукашэнка яшчэ нават не звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам з рэгістрацыяй сваёй ініцыятыўнай групы — ён зробіць гэта ў апошні дзень прыёму дакументаў, як і яшчэ больш чым дзесяць прэтэндэнтаў.

У выніку ЦВК зарэгіструе 16 ініцыятыўных груп толькі 27 верасня.

Такім чынам, у 2010 годзе сітуацыя з вылучэннем ініцыятыўных груп была падобная да цяперашняй на гэтым этапе — за два дні да выбараў адзіным пацверджаным удзельнікам гонкі быў адзін чалавек (але не Лукашэнка).

Сотрудники беларусской милиции избивают протестующих во время разгона митинга против фальсификаций на президентских выборах, Минск, 19 декабря 2010 года. Фото: Reuters
Супрацоўнікі беларускай міліцыі збіваюць пратэстоўцаў падчас разгону мітынгу супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах, Мінск, 19 снежня 2010 года. Фота: Reuters

Выбары 2015 года

У 2015 годзе заяўкі ад ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў прымаліся да 17 ліпеня. У гэты ж дзень адбылося паседжанне ЦВК, на якім былі зарэгістраваныя 3 з іх — Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Яшчэ 5 заявак Цэнтрвыбаркам ухваліў 20 ліпеня.

Усяго ж у 2015 годзе заяўкі на рэгістрацыю падавалі 15 ініцыятыўных груп — сямі з іх Цэнтрвыбаркам адмовіў.

Выбары 2020 года

Прэзідэнцкія выбары 2020 года пачыналіся як экстраардынарныя ўжо на этапе падачы заяваў на рэгістрацыю ад ініцыятыўных груп. Усяго ў ЦВК іх паступіла 55 — больш, чым за папярэднія тры кампаніі разам узятыя. Дакументы трэба было падаць да 15 траўня. Пры гэтым 11 траўня ў камісію паступіла тры заявы, 12 траўня — дзве, 13 траўня — пяць, 14 траўня — 24, а 15 траўня — 21.

Сотрудники силовых структур Беларуси во время разгона "Марша освобождения политзаключенных", Минск, 4 октября 2020 года. Фото: TUT.BY
Супрацоўнікі сілавых структур Беларусі падчас разгону «Маршу вызвалення палітвязняў», Мінск, 4 кастрычніка 2020 года. Фота: TUT.BY

Пра першыя зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы стала вядома толькі ў апошні дзень прыёму дакументаў — 15 траўня. Тады былі прынятыя заяўкі Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Юрыя Ганцэвіча і Уладзіміра Няпомняшчых. Астатнія групы атрымалі пасведчанні 20 траўня.

Усяго Цэнтральная выбарчая камісія на гэтым этапе адмовілася рэгістраваць 40 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. І дапусціла да збору подпісаў толькі 15.

Што ў выніку?

Можна сказаць, што цяперашняя кампанія ўжо ўнікальная — за два з невялікім дні да заканчэння тэрміну падачы заявак ЦВК дапусціў да гонкі толькі аднаго ўдзельніка — Аляксандра Лукашэнку.

Падобная сітуацыя была ў 2010 годзе, але тады адзіным быў Цярэшчанка. Падчас кампаніі-2006 імёны яе ўдзельнікаў сталі вядомыя толькі праз некалькі дзён крайняга тэрміну падачы заявак, а ў 2015 і 2020 гадах першыя прозвішчы былі агучаныя ў апошні дзень. Аднак ні ў адным з гэтых выпадкаў Аляксандр Лукашэнка не заставаўся ў адзіноце.

Чытайце таксама