«Кіберпартызаны» расказалі, колькі беларусаў працаздольнага ўзросту з’ехала з краіны з 2018 года.
«Новае папаўненне базаў дадзеных. Абноўленыя звесткі па адрасах рэгістрацыі (пражывання) унутры краіны, а таксама па выездах з РБ на ПМЖ да 2023 года ўключна (хто і калі выехаў). Дадзеныя частковыя па пэўных катэгорыях грамадзян», — адзначылі хакеры.
Паводле звестак «Кіберпартызан», у 2018 годзе з Беларусі з’ехалі 26 222 чалавекі працаздольнага ўзросту, у 2019 годзе — 27 299, у 2020-м — 25 430, у 2021-м — 35 432, у 2022-м — 52 635 і ў 2023 годзе — 44 268 чалавек.
У выбарку ўвайшлі людзі працаздольнага ўзросту, якія звольніліся, у той жа год пакінулі Беларусь і не вярнуліся цягам каляндарнага года.
У статыстыку, паводле інфармацыі «Кіберпартызан», не ўключаныя: людзі непрацоўнага ўзросту (няпоўнагадовыя і пенсіянеры); тыя, хто звольніўся, але не пакінуў краіну ў тым самым годзе; якія працавалі неафіцыйна або па грамадзянска-прававых дамовах; выехалі, але прыязджалі ў Беларусь у тым самым годзе; тыя, хто пакінуў краіну, але працягвае працаваць на працадаўцаў у Беларусі; якія з’ехалі не праз афіцыйныя пункты пропуску (напрыклад, у Расію).