Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку дасягнула 5,9%, а месячная — 0,8% да лютага. Гэта вынікае са звестак Белстата.
Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі харчовыя тавары — на 1,2% да лютага і на 7,5% да сакавіка мінулага года.
Нехарчовыя тавары выраслі ў цане за месяц на 0,4%, а за год — на 3,2%.
Цэны на паслугі ў сярэднім у сакавіку павялічыліся на 0,5%, а адносна сакавіка 2024-га — на 6,6%.
Нагадаем, улады планавалі, што па выніках гэтага года інфляцыя не перавысіць 5%.
Чытайце таксама