Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  3. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  4. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  5. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  6. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  11. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  12. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  13. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  14. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  15. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  16. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  17. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
Читать по-русски


У панядзелак у сеціве з’явіўся дакументальны фільм «Хроника настоящего» пра беларускія пратэсты 2020 года. У карціне былі выкарыстаныя рэальныя кадры з акцый, пры гэтым у большасці выпадкаў твары іх удзельнікаў не былі замазаныя. Цяпер сілавікі пагражаюць пераследам усім, хто патрапіў у кадр. Аўтар стужкі Мікалай Мамінаў расказаў «Радыё Свабода» пра тое, як здымаў фільм і што было пасля.

Погляд зверху на ланцуг сілавікоў падчас разгону акцыі пратэсту, Мінск, 9 жніўня 2020 года

Беларус Мікалай Мамінаў пачаў здымаць пратэсты, калі 9 жніўня 2020 году закрыліся ўчасткі пасля прэзыдэнцкіх выбараў. Фільм канчаецца 20 верасня, адным з нядзельных пратэстаў. У гэты ж дзень аўтара затрымалі.

Па словах Мікалая, аўтары відэа імкнуліся не паказваць нейкіх новых кадраў.

«Мы праводзілі маніторынг, глядзелі такія ж кадры 9−10 жніўня, яны ёсць на стоках, на міжнародных платформах. На гэтых кадрах і я ёсць, там ёсць добрыя відэа ў 4к. Ёсць фільм пра падзеі на „Рызе“ (унівэрсам „Рыга“ — РС) 10 жніўня, усё гэта ёсць у доступе незаблюранае. Мы з рэдактарамі ішлі па храналогіі і замазвалі яўных людзей, каго добра бачна. У іх (у сілавікоў. — РС) павінны быць усе гэтыя відэа. Да таго ж мяне затрымлівалі з гэтым тэлефонам, мяне дапытвалі ў КДБ, тэлефон вымалі. Пры першым затрыманні мяне забралі з кватэры. Відэа, фота, якія там былі, яны, хутчэй за ўсё, вынялі, як і ва ўсіх астатніх», — кажа Мікалай Мамінаў.

Таго, што кадры сілавікі з тэлефона спампавалі дакладна, аўтар відэа не бачыў на свае вочы. Мікалай пачаў здымаць відэа пра беларускія пратэсты спантанна і не адразу планаваў зрабіць з гэтага кіно.

«Я па прафэсіі рэжысэр і апэратар, і ідэя здымаць усё, што адбываецца, узнікла адразу ўвечары, калі былі выбары. Пасля я ўсё фіксаваў падсвядома, адразу ідэі фільму ў мяне не было. Гэта была проста хроніка, якую я здымаў з дня ў дзень. Пасля я вымушаны быў выехаць, ва Ўкраіну, пасля ў Літву. І ідэя зрабіць такую працу прыйшла ўжо недзе праз год пасля выбараў. Саму храналогію фільму ўжо рабіў прафэсійны рэжысэр мантажу. Фільм доўга не выходзіў, бо заняло час прыбраць твары, заблюрыць іх, асабліва 9−10 жніўня», — расказвае аўтар.

Фільм канчаецца акцыяй 20 верасня 2020 году. Тады Мікалай рабіў рэпартаж для замежнага агенства. А ўвечары таго ж дня аўтара, па яго словах, затрымалі.

«Я перасоўваўся на ровары паўсюль, не насіў маску, мяне вылічылі. Па мяне прыйшлі проста дадому, у кватэру. Я трапіў у Савецкі РУУС, пасля на Акрэсціна, пасля далі 15 сутак, якія я адбываў у Жодзіне. Пасля вызвалення я прабыў на волі дзён 6, а пасля ў наступную нядзелю мы з жонкай пайшлі ў краму, ва ўнівэрсам „Рыга“, дзе нас затрымалі другі раз. Жонку ўначы выпусцілі, а мяне збілі, пагражалі расправай. Пасля мне прысудзілі 20 сутак», — прыгадвае Мікалай.

Пасьля другога вызвалення да Мікалая дамоў сілавікі спрабавалі трапіць яшчэ раз, і ён вырашыў выехаць ва Ўкраіну. Тады ён з сям’ёй перабраўся ў Чарнігаў.

Падчас пратэстаў Мікалай супрацоўнічаў з некаторымі СМІ, здымаў матэрыялы для міжнародных агенстваў.

Дакументальны фільм «Хроника настоящего» выйшаў 24 ліпеня на YouTube-канале «RU Delfi Літва». Праз некаторы час відэа прыбралі з агульнага доступу.

Як патлумачылі «Радыё Свабода» ў рэдакцыі Delfi, там «улічылі рэакцыю і ажыятаж і вырашылі абмежаваць доступ з улікам занепакоенасці людзей». Аднак адзначылі, што «гэтыя ж кадры ёсць у адкрытым доступе на іншых пляцоўках у добрай якасці».

Цяпер фільм дапрацуюць, каб закрыць больш твараў удзельнікаў пратэстаў. Аднак тэлеграм-канал сілавікоў паспеў яго спампаваць і неўзабаве апублікаваў у сябе на YouTube-канале, пераследам пагражаюць усім, хто трапіў у кадр.

«Калі вы знайшлі сябе на кадрах фільма, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку — асабліва, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі», — параіў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы таксама апублікавалі поўнае відэа, каб людзі «маглі прыняць неабходныя меры бяспекі».