Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
Читать по-русски


Навучальныя ўстановы перасталі выдаваць дублікаты дакументаў аб адукацыі, спасылаючыся на нормы ўказа Лукашэнкі. Пад абмежаванні трапілі выпускнікі і былыя навучэнцы, якія пакінулі краіну. Ім прапануецца вярнуцца і самім забраць патрэбнае, паведамляе «Наша Ніва».

Фота: Zerkalo.io
Фота: Zerkalo.io

У такой сітуацыі аказалася былая студэнтка аднаго з мінскіх універсітэтаў. Дзяўчына адвучылася тры курсы і вымушаная была разам з бацькамі ратавацца ад пераследу на радзіме.

Сёлета яна вырашыла працягнуць навучанне за мяжой. Для паступлення патрэбны атэстат «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» і выпіска з ацэначнай ведамасці, як пацвярджэнне таго, што яна вучылася ва ўніверсітэце.

Гэтых дакументаў не аддалі сваячцы дзяўчыны, аргументуючы адмову ўказам Лукашэнкі № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і выкананні дзеянняў».

Даверанасць, якую зрабіла за мяжой былая студэнтка, у беларускай ВНУ назвалі несапраўднай. Супрацоўнікі адміністрацыі прапанавалі дзяўчыне самой прыехаць па неабходнае ёй.

Бацькі перакананыя, што дачка з Беларусі не вернецца.

Пра тое, што дакументы аб адукацыі нельга атрымаць па даверанасці, аформленай за мяжою, пацвердзілі ў БДУ. Там заявілі, што «на сёння крыху змянілася заканадаўства». Па такія дакументы трэба прыязджаць самому былому студэнту альбо іх аддадуць іншай асобе па даверанасці, аформленай натарыяльна ў Беларусі, патлумачылі ў навучальнай установе.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце спачатку супрацоўніца аддзела кадраў сказала, што атрымаць дакументы па замежнай даверанасці, перакладзенай на рускую мову, можна, а потым пасля падказкі калег заявіла, што нельга. Аргументаваць чаму не стала.

У БДУІР не бачаць перашкод у тым, каб выдаць дакументы аб адукацыі па даверанасці, аформленай за мяжою. Галоўнае, каб яна была перакладзеная на рускую мову. На згадку пра ўказ Лукашэнкі супрацоўніца ўніверсітэта адрэагавала:

«Ён не тычыцца нас. Яшчэ раз паўтараю: у нас можна атрымаць дакументы. Нам так сказалі юрысты».

У «пашпартным» указе Лукашэнкі пералічваюцца натарыяльныя функцыі, якіх пазбавіліся консульствы.

Адукацыя значыцца ў дадатку да ўказа пад сёмым нумарам. З тлумачэння вынікае, што па дакументы аб адукацыі, дадаткі да іх і іх дублікаты трэба звяртацца асабіста ці з аформленай у Беларусі даверанасцю.

Указ Лукашэнкі набыў моц 7 верасня і істотна ўскладніў жыццё грамадзянам Беларусі за мяжою. Асноўны яго пункт — забарона на выдачу і замену пашпартоў у беларускіх консульствах за мяжой. Указ называюць крокам у кірунку пазбаўлення беларускіх эмігрантаў беларускага грамадзянства.